Список погибших во время акций протеста в Беларуси (2020)

Материал из ДАВЕДКА

Список погибших во время протестов в Беларуси (2020) — это список убитых и погибших при невыясненных обстоятельствах во время протестов в Беларуси до, во время и после президентских выборов 2020 года.


Імя, прозьвішча Пра асобу Дата сьмерці Акалічнасьці сьмерці
1 Аляксандар Тарайкоўскі 34 гады, загінуў на месцы ад стрэлу з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі 10 жніўня 2020 Загінуў каля 23:00 побач з станцыяй мэтро «Пушкінская» ў Менску. Рухаючыся ў бок супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ён падняў рукі ўгору, і ў гэты момант паўзь яго праляцела сьвятлошумавая граната, але не зачапіла яго. Калі ён прайшоў яшчэ два мэтры ўперад, у яго стрэлілі з боку супрацоўнікаў карных сілавых структураў, ад чаго ён загінуў на месцы[1].
2 Аляксандар Віхор 25 гадоў, памёр у шпіталі пасьля зьбіцця супрацоўнікамі карных сілавых структураў ў аўтазаку 12 жніўня 2020 Быў затрыманы ў Гомлі ў дзень выбараў 9 жніўня, калі ішоў на спатканьне да дзяўчыны. Пасьля зьбіцьця ў аўтазаку яму стала блага. Хлопца адвезьлі ў псыхіятрычную бальніцу, дзе яго адмовіліся прымаць. Адтуль яго ў стане клінічнай сьмерці даставілі ў шпіталь, дзе ён неўзабаве памёр.
3 Канстантын Шушмакоў 29 гадоў, знойдзены павешаным 18 жніўня 2020 15 жніўня зьнік на шляху дадому, калі вяртаўся з працы. Быў сябрам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі ў лесе ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці[2][3].
4 Генадзь Шутаў 44 гады, памёр у шпіталі пасьля стрэлу ў галаву сілавіка ў цывільным 19 жніўня 2020 11 жніўня ў Берасьці атрымаў стрэл у галаву ад супрацоўніка карных сілавых структураў у цывільным. Быў дастаўлены ў вайсковы шпіталь у Менск, але кулявая рана пашкодзіла мозг непапраўна. Памёр 19 жніўня[4][5][6].
5 Мікіта Крыўцоў 28 год, знойдзены павешаным 22 жніўня 2020 Зьнік па дарозе на працу 12 жніўня. Раней ён удзельнічаў у мірнай акцыі пратэсту ў Маладэчне. 22 жніўня быў знойдзены павешаным у Менску. Паводле вэрсіі сьледзтва, ён скончыў жыцьцё самагубствам[7], аднак некаторыя з блізкіх не паверылі ў гэтую версію[8].
6 Аляксандар Будніцкі 53 гады, знойдзены мёртвым 1 верасьня 2020 Зьнік 11 жніўня ў Менску. Знойдзены мёртвым 1 верасьня (як мяркуецца, у парку каля ўнівэрмагу «Рыга»), дзе праходзілі сутыкненьні пратэстоўцаў зь сілавікамі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр ад сэрцавага прыступу[9].
7 Раман Бандарэнка 31 год, памёр у рэанімацыі пасьля зьбіцьця людзьмі ў цывільным з маскамі на тварах 12 лістапада 2020 Калі Раман падыйшоў да муралу ў Менску на «Плошчы Перамен», на яго каля 22.00 напалі невядомыя, якія яго моцна зьбілі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС Менску[10] Паступіў у рэанімацыйнае аддзяленьне менскай БХМП 12 лістапада ў 00.05 зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральнымі гематомамі, ушыбамі, драпінамі[11], дзе неўзабаве памёр.